Беларуская Служба

Пачалося вывяржэнне вулкана Кілаўэа на Гаваях 

24.12.2024 08:17
Гэта адзін з самых актыўных вулканаў у свеце, вулканічны попел падняўся на вышыню 1800 - 2500 метраў над узроўнем мора.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Douglas Perkins from Pixabay/CC0

На Гаваях адбылося вывяржэнне вулкана Кілаўэа. Вывяржэнне пачалося ў паўднёва-заходняй частцы кратэра адразу пасля 2 гадзін ночы па мясцовым часе. Фантаны лавы вышынёй да 80 метраў назіраліся а 4:30 раніцы, паведаміла Гавайская вулканічная абсерваторыя. Вулканічны попел падняўся на вышыню 1800 - 2500 метраў над узроўнем мора, і вецер нясе яго на паўднёвы захад.

«Расплаўлены матэрыял, у тым ліку лававыя бомбы, выкідваецца з адтулін на дне кратэру на яго заходні край», - дадаюць навукоўцы.

Дыяксід серы, які вылучаецца падчас вывяржэння, можа прывесці да вога - вулканічнага смогу, які пагражае здароўю людзей, жывёл і ўраджаю.

Кілаўэа павялічыла актыўнасць з 1983 года. Гэта адзін з шасці вулканаў на Гаваях, у тым ліку Мауна-Лоа, самы вялікі ў свеце. З вулкану рэгулярна адбываюцца вывяржэнні, апошні раз у верасні.

ПР/юл